Гарадзеншчына і паўстанне 1863 года

Гарадзеншчына і паўстанне 1863 года


На тэрыторыі Беларусі нацыянальна-вызвольнае паўстанне 1863 года было найбольш актыўным на Гарадзеншчыне. Да такой высновы прыходзіць мясцовы краязнаўца Іван Буднік. Паводле яго, размах паўстання ў рэгіне ахоплівае амаль 70 тысячаў касінераў, але прафесійных расійскіх карнікаў аказалася больш:

- Паўстанне было ўсеагульным, усеабдымным ахоплівала многія саслоўі. Канешне, у заявах кіраўнікоў паўстання было ўказанне на тое, што яны разлічвалі на вялікую падтрымку шляхты. Гэта, вядома, зразумела, бо шляхта – гэта найбольш нацыянальна свядомая частка насельніцтва, але ў паўстанні ўдзельнічалі і іншыя саслоўі, іншыя слаі насельніцтва.

На падставе архіўных дакументаў неўзабаве мае з’явіцца кніжка Івана Будніка, прысвечаная паўстанню пад назвай “Да падзеяў 1863-64 гадоў на Гарадзеншчыне”, падрыхтаваная выдавецтвам “Юрса-прынт”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя