|
|
Гарадзенскі кампазітар Яўген Петрашэвіч мае цэлы збор твораў, якія прысвечаныя вялікім беларускім постацям. Сярод іх пачэснае месца займае Кастусь Каліноўскі – адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў.
Якраз сёлета адзначаюцца 150-я ўгодкі з часу гэтага паўстання. Як кажа кампазітар, да напісання песні “Кастась Каліноўскі” яго натхніў памерлы ўжо краязнаўца і паэт Апанас Цыхун:
– Той дух, каторы ён нёс, перадаваўся ад сэрца да сэрца, можа быць падсвядома і гэта хіба паслужыла тым імпульсам, которы даў мне магчымасць злажыць гэтую песню. Дарэчы, мы з ім на нейкай вечарыне таксама прысвечанай Каліноўскаму спявалі ў два галасы гэтую песню.
У творчым багажы Яўгена Петрашэвіча – таксама песні, прысвечаныя Тадэвушу Касцюшку, Міхасю Васільку, Адаму Чопчыцу, Зосьцы Верас.
Беларускае Радыё Рацыя