У Варшаве адкрыўся беларуска-польска-грузінскі вэрнісаж

У Варшаве адкрыўся беларуска-польска-грузінскі вэрнісаж


На ім прадстаўлены працы зь міжнароднага пленэру на Кашубах.

У Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве адкрылася выстава “У Вялікодных матывах – мастацтва аб’ядноўвае”. Вэрнісаж карцін – гэта вынік міжнароднага пленэру ў Лэбе, у якім узялі ўдзел мастакі зь Беларусі, Польшчы, Украіны й Грузіі.

Такія пленэры праходзяць ужо шмат год. Месцамі іх правядзеньня адмыслова выбіраюцца найпрыгажэйшыя польскія мястэчкі й гарады, каб мастакі маглі даць волю фантазіям. Сёлета гэта былі Кашубы на поўначы Польшчы. У сустрэчы ўзялі ўдзе больш двух дзясятаў мастакоў.

Пленэр быў арганізаваны фондам “Дарога-Жыцьцё” зь якім Культурны цэнтар Беларусі супрацоўнічае ўжо два гады.

Выстава ў Культурным цэнтры Беларусі на вуліцы Крулёвэй Марысенькі 66 будзе адкрытая цягам двух наступных тыдняў.

Беларуская служба Польскага радыё

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё