На волю выйшаў Анджэй Пачобут

На волю выйшаў Анджэй Пачобут


Сёння на волю выйшаў Анджэй Пачобут, журналіст "Газеты выборчай" ды старшыня рады непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі. Улад Грынеўскі правёў у прамым эфіры Рацыі гутарку з журналістам пасля яго вызвалення.

– Смутак пасля гэтага вызвалення застаецца, бо там вельмі шмат людзей сядзіць – сядзяць там дзяўчыны, вельмі маладыя людзі. Мне, як мужчыну, балела, што я выходжу, а гэтыя дзяўчаты застаюцца. На жаль, мой арышт і звальненне – вынік нейкага палітычнага рашэння.

РР: Гэта рашэнне не ваша, а людзей, на якіх вы ніяк не маглі паўплываць. Раскажыце, у якіх абставінах вас затрымалі.

– Падчас разгона пратэсту апазіцыі на Пляцы Незалежнасці. Я ўбачыў як малады хлопец ляжыць без прытомнасці, я падышоў да яго, вакол былі міліцыянты, была таксама бачна кроў. Я дастаў мабілу, стаў тэлефанаваць і размаўляць на польскай мове, да мяне даскочылі людзі ў форме і цывільным, выкруцілі рукі. Я кажу ім, што журналіст, было бачна маё пасведчанне, але гэта не дапамагло. Зацягнулі мяне ў аўтобус, дзе было ўжо каля 70 чалавек. Паўгадзіны мы стаялі, потым паехалі на Акрэсціна. На Акрэсціна нас не прынялі, сталі ездзіць па Мінску і шукаць іншае месца...

Усю размову Улада Грынеўскага з Анджэем Пачобутам слухайце ў прыкладзеным аўдыёфайле.

Фота baj.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя