|
|
Сучасная беларуская драматургія на беластоцкай сцэне
Спектаклі беларускіх сучасных драматургаў можна было пабачыць у беластоцкім драмтэатры. Пастаноўкі з удзелам беларускіх рэжысёраў і акцёраў прыцягнулі шматлікіх аматараў тэатра. На малой сцэне Драматычнага тэатра імя Венгеркі паказалі між іншым п’есу “Закрытыя дзверы” Паўла Пражкі рэжысёра Аляксандра Гарцуева.
- Гэтая п’еса пра людзей, якіх нічога не цікавіць. Жыццё праходзіць неяк паралельна. Эрзац… Няма сапраўднага кахання. Няма сапраўдных алносін. Усё – падмена кампутарам, эфектыўнымі суадносінамі паміж людзьмі.
Пасля спектакля адбылася дыскусія пра беларускі сучасны тэатра.Сустрэча адбылася ў рамках праекта „(Re)interpretacje. Slap czytań” - цыкла тэматычных чытанняў сучасных і класічных тэкстаў з удзелам гледзячоў. Гэтым разам пад загалоўкам – “Суседдзі: Беларусь”.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток