У Менску ўшанавалі 70-ю гадавіну Паўстаньня ў Варшаўскім гета

У Менску ўшанавалі 70-ю гадавіну Паўстаньня ў Варшаўскім гета


Гутарка з былым вязьнем гета Леанідам Рубінштэйнам.

Прэсавая канфэрэнцыя з нагоды 70-й гадавіны паўстаньня ды зьнішчэньня Варшаўскага гета была вельмі арыгінальная. Яна адбывалася ў Амбасадзе Польшчы – але ахоўнікі амбасады не дазволілі журналістам пранесьці туды ані фотаапараты, ані нават дыктафоны. Таму, шаноўныя слухачы, вы, на жаль, не даведаецеся, што сказаў амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка, амбасадар Ізраілю Ёсіф Шагал, польскі гісторык Марцін Урыновіч ды прадстаўнік Яд-Вашэму Вітальд Медзікоўскі.

Затое ўжо па-за межамі канфэрэнцыі нам удалося паразмаўляць з унікальным чалавекам – Леанідам Рубінштэйнам, які быў вязьнем Менскага гета, потым быў у лягерох “Майданэк” і “Дахау”. Шмат што ён ведае і пра Варшаўскае гета.

КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ДАЛУЧАНЫ ГУКАВЫ ФАЙЛ

Арцём Багданаў, Менск

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё