|
|
Заснавальнікаў і членаў рэдакцыйных калегій розных гадоў, супрацоўнікаў рэдакцый розных пакаленняў, паэтаў і празаікаў, крытыкаў і публіцыстаў, “разовых” чытачоў і пастаянных падпісчыкаў, знаўцаў беларускай мовы і прыхільнікаў беларускай літаратуры, кожнага, хто хоць адзін раз, але друкаваўся на старонках выдання. Пажаданні? “Хто не выпіша “Маладосці”, атрымае ад нас у косці”, як прапанаваў адзін паэт. Трэба больш сур’ёзна і са спасылкай на ўзрост? Ды ну яго!
“Маладосць”: маладым — маладое!
“Маладосць” віншуе ўсіх!
Наведвальнікаў выставы “СМІ ў Беларусі” 23 красавіка запрашаем прыняць удзел ў імправізаваным мерапрыемстве “Жывая размова пра “Маладосць” (з прэзентацыяй кнігі “Скрозь “Маладосць. Не самая сумная кніжка пра грошы, чорны шакалад, пісьменнікаў і літаратуру”).
Пачатак а 15-й. Месца дзеяння – футбольны манеж.
Відэа мерапрыемства будзе выкладзена на сайце www.maladost.lim.by