|
|
У серыі "Кнігарня пісьменніка" бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў пабачыла свет кніга -- калекцыя перакладаў Андрэя Хадановіча "Разам з пылам".
У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў.
У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох -- ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). Можна азнаёміцца з перастварэннямі на беларускую мову твораў Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша, Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, безумоўна, зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача.