![]() |
![]() |
Мірная акцыя ля спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна пройдзе заўтра ў 18 гадзінаў, з патрабаваннем вызвалення затрыманых на Плошчы Незалежнасці актывістаў і кандыдатаў у прэзідэнты.
Пра гэта паведаміў Франак Вячорка. Тое, што адбылося на плошчы 19 снежня паказала, што мы - народ, які імкнецца да свабоды, і гэтага імкнення Аляксандр Лукашэнка не зможа спыніць шчытамі АМАПаўцаў і спецназа, кажа актывіст:
- У 18 гадзін адбудзецца мірная акцыя з запальнічкамі, ліхтарыкамі, бенгальскімі агнямі, каля прыёмніка-размеркавальніка па вуліцы Акрэсціна. Мы павінны быць з тымі, хто стаўся ахвярамі брутальна разагнанай акцыі і паказаць, што іхняя ахвяра не дарэмная.
Франак Вячорка адзначае, што такая мірная акцыя ля Акрэсціна магчыма не прынясе ніякіх рэзультатаў, аднак неабходна праявіць салідарнасць з тымі, хто зараз знаходзіцца за кратамі, кандыдатамі ў прэзідэнты і звычайнымі жыхарамі сталіцы, якія часта выпадкова трапілі ў рыкі АМАПа.
Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.