Шлюб паводле беларускай традыцыі

Шлюб паводле беларускай традыцыі ў Глыбокім


Пабрацца шлюбам паводле беларускай традыцыі зараз можа любы жадаючы на Глыбоччыне. Супрацоўнікі Глыбоцкага Дома рамёстваў прапанавалі новую паслугу - вяселле ў беларускіх традыцыях. Як кажа метадыст Дома рамёстваў Віктар Дудкевіч, хочацца, каб стала яна папулярнай у маладых глыбачанаў.

- Трэба ж неяк маладым распавесці як было даўней. Цяпер гэта ўжо модна стала. Каб дакрануцца да вытокаў. Праграма гэтая складалася ўсім калектывам вельмі доўга. Нешта ўвесь час дадавалася, нешта падглядзелі. У Пастаўскім раёне ёсць абрад ганчара. У Гарадку таксама адраджаюць традыцыі.

Гэта было першае вяселле паводле народнаега абраду пад назвай “Вясельнае падарожжа” ў Глыбокім. Першапраходцамі былі выкладчык-метадыст Дома рамёстваў Марына Дземішкевіч і яе муж, з якім яна пазнаёмілася ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота
  • Фота 1/10
  • Фота 2/10
  • Фота 3/10
  • Фота 4/10
  • Фота 5/10
  • Фота 6/10
  • Фота 7/10
  • Фота 8/10
  • Фота 9/10
  • Фота 10/10

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя