Новы нумар часопіса “Лідскі летапісец”

Новы нумар часопіса “Лідскі летапісец”


У Лідзе выйшаў чарговы нумар краязнаўча-літаратурнага часопіса “Лідскі летапісец”. У юбілейным – 60-м нумары часопіса змешчаныя шэраг публікацый і артыкулаў па гісторыі Лідчыны, частка якіх прысвечаная юбіленым датам, зазначае галоўны рэдактар выдання Станіслаў Суднік:

- Там ёсць матэрыял Леаніда Лаўрэша пра пачатак будаўніцтва Лідскай гімназіі імя Караля Хадкевіча. Працягваецца апісанне парафій Лідскага дэканату. Размешчаны таксама матэрыял пра 15 год выдання газеты “Наша слова” у Лідзе. Таксама вялікі матэрыял да юбілею Дануты Бічэль.

Таксама ў чарговым нумары часопіса змешчаныя ўспаміны Ірэны Стасевіч –Ясюковай пра даваенную і ваеннаую Ліду і працяг перакладу аповесці Ежы Путраманта “Паўвеку. Маладосць”.

Юрась Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота rh.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя