|
|
Фармат вывучэньня мовы за філіжанкаю кавы здабыў у Менску шалёную папулярнасьць
Пра курсы “Мова ці кава” мы паведамлялі два месяцы таму – калі адбыўся першы занятак. Неверагодная ідэя – вучыць мову ў кавярні – выклікала вялікі ажыятаж: тады на занятак прыйшло каля 120 чалавек.
За гэтыя два месяцы курсы зьмянілі некалькі месцаў, але нарэшце знайшлі сталую базу – Галерэю Ў у Менску, якая выступіла партнэрам курсаў. Таксама “Мову ці каву” падтрымала грамадская кампанія “Будзьма беларусамі”. Заняткі адбываюцца штопанядзелак а 19 гадзіне. Госьцем заняткаў ужо пабылі актор Павал Харланчук, музыка Андрусь Такінданг, каардынатарка “Будзьмы” Ніна Шыдлоўская, культуроляг Сяргей Харэўскі… Пра “Мову ці каву” гутарым з выкладчыцаю курсаў Алесяю Літвіноўскаю.
КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ДАЛУЧАНЫ ГУКАВЫ ФАЙЛ