Кніга пра беларускую гісторыю штодзёненасьці

Кніга пра беларускую гісторыю штодзёненасьці


На 180 старонках кнігі «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека» сабраныя восем тэкстаў гісторыка.

Гісторык Алесь Смалянчук выдаў кнігу пра гісторыю беларускай штодзённасьці, біяграфістыкі ды вуснай гісторыі. На 180 старонках кнігі «Беларуская гісторыя: знайсці чалавека» сабраныя восем тэкстаў гісторыка. Іх лучыць аўтарскае памкненьне зразумець чалавека ў беларускай гісторыі, матывы яго паводзінаў, каштоўнасныя арыенціры. Пра сваю новую працу прафэсар распавёў Польскаму радыё.

З прафэсарам Алесем Смалянчуком гутарыў Дзьмітры Гурневіч. Слухайце гукавы файл.

«Беларуская гісторыя: знайсці чалавека» выйшла ў серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіум».

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё