Тамковіч: “Заходжу ў брытанскую амбасаду – а там дзьве коткі ходзяць!..”

Журналіст Аляксандар Тамковіч выдаў захапляльную электронную кнігу пра дыпляматаў.


Кніга “Неафіцыйна аб афіцыйных”– ужо 18-я па ліку ў Аляксандра Тамковіча. І – першая ў электронным фармаце, выйшла ў “Бібліятэцы Камуніката”. Спадар Тамковіч піша ўнікальную найноўшую гісторыю Беларусі ў лёсах людзей. Праз ягоны дыктафон ужо прайшло больш за 300 асобаў. У гэтай кнізе – лёсы дыпляматаў, якія пэўны час свагйо жыцьця прабылі ў Беларусі.

Кнігу можна спампаваць тут.

/КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ГУТАРКУ Ў ДАЛУЧАНЫМ ГУКАВЫМ ФАЙЛЕ/

Арцём Багданаў, Менск

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё