Новая акцыя "ARCHE"


Рэпрэсіі супраць «ARCHE», распачатыя ўладамі восенню мінулага года, на некалькі месяцаў зрабілі немагчымым не толькі выданне новых нумароў часопіса, але і распаўсюд старых. Асабліва негатыўна гэта адбілася на доступе да апошняга нумара часопіса, які выйшаў у свет незадоўга перад сумнымі падзеямі.

На кніжным рынку гэты нумар пратрымаўся толькі пару месяцаў, дзеля чаго далёка не ўсе патэнцыйна зацікаўленыя чытачы мелі фізічную магчымасць яго набыць. Прысвечаны ж дадзены нумар быў надзвычай цікавай тэме – «Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стагоддзяў». Аўтарамі нумара сталі найлепшыя сучасныя адмыслоўцы дадзенай праблематыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы і Расіі. Дадатковую каштоўнасць выданню надае публікацыя ў ім арыгінальных ілюстрацый, створаных спецыялістамі адмыслова для яго.

Поўны змест нумара:

Андрэй Мацук. Вялікае Княства Літоўскае XVI—XVIII стст. у вайсковым вымярэнні

Анджэй Гжэгаж Пшэпюрка. Ад добраахвотнікаў да наёмных жаўнераў. Полк лісоўчыкаў у перыяд вайны з Масквой

Мікола Волкаў. Артылерыя Нясвіжскага замка ў канцы XVI — пачатку XVIII стст.

Валдас Ракуціс. Міліцыя Радзівілаў у XVIII ст.

Віталь Каляда. Фармаванне і развіццё статутнага вайсковага заканадаўства Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст.

Раймонда Рагаўскене. Крыніцы па бітве на Уле 1564 г. Верагодныя сцэнарыі падзеі

Віктар Якубаў. Забеспячэнне войска Вялікага Княства Літоўскага падчас вайны ў Інфлянтах 1600—1611 гг.

Конрад Бабятынскі. Ваенныя дзеянні дапаможнага кароннага корпуса на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1654—1655 гг.

Кшыштаф Касажэцкі. Спробы стварэння ўдзельнага княства Багуслава Радзівіла на падставе падляшскіх і слуцкіх уладанняў у перыяд шведскага і маскоўскага «патопу» на мяжы 1655 і 1656 гг.

Антанас Ціла. Бітва пад Веркамі (21 кастрычніка 1658 г.)

Кшыштаф Касажэцкі. Слуцк перад абліччам маскоўскай і казацкай пагрозы падчас вайны з Масквой у 1654—1667 гг.

Пётр Кроль. Ваенныя дзеянні палкоўніка Івана Нячая ў Беларусі ў 1658—1659 гг.

Юрый Лупіненка. Рэканструкцыя знешняга выгляду ваяроў Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.

Томаш Цясельскі. Баявыя дзеянні на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага падчас вайны за польскую спадчыну ў 1733—1735 гг.

Марыюш Савіцкі. Войска і вайсковы кліенталізм у палітычнай сістэме Вялікага Княства Літоўскага ў сярэдзіне XVII ст.

Конрад Бабятынскі. Войска і палітыка — некалькі заўваг пра ўдзел войска Вялікага Княства Літоўскага ў кампаніях супраць туркаў і татараў у 70-х гг. XVII ст.

Кірыл Карлюк. Пад штандарам дома Аранскіх. Першае «кавалерскае падарожжа» Багуслава Радзівіла (1637—1640 гг.) і яго ўдзел у галандскай аблозе Хюлста 1640 г.

Анджэй Адам Маеўскі. Палітычна-вайсковая дзейнасць Аляксандра Гілярыя Палубінскага ў 1646—1654 гг.

Наталля Сліж. Героі, здраднікі, прыстасаванцы: асабістыя трагедыі ў вайну 1654—1667 гг.

Ірына Герасімава. Канты часу шведскага «патопу» (1655—1660 гг.) у расійскіх рукапісах апошняй чвэрці XVII ст.

Сёння ўсе зацікаўленыя маюць магчымасць набыць гэты нумар са зніжкай у рамках чарговай акцыі «ARCHE». Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by. Цана за 1 асобнік — 50 тыс. рублёў + кошт дастаўкі.

Акцыя працягнецца да 30 красавіка.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «Вайсковая гісторыя ВКЛ», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: Рэдакцыя часопіса "ARCHE"