А. Паморскі: Абараняем паэта, перакладчыка і калегу

А. Паморскі: Абараняем паэта, перакладчыка і калегу


Сярод дзясяткаў ахвяр зверства на вуліцах Мінска знайшоўся і Уладзімір Някляеў – адзін з найболей вядомых сучасных беларускіх паэтаў, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.

На вачах функцыянераў міліцыі ён быў пабіты да непрытомнасці, затым выкрадзены невядомымі чытаем у адкрытай заяве польскага ПЭН-клуба, які першым адрэагаваў на падзеі ў Беларусі і лёс свайго сябры.

Заява накіраваная да улад Беларусі з заклікам вызваліць паэта і даць яму неабходную медыцынскую дапамогу.

Кажа старшыня польскага ПЭН-клуба Адам Поморскі:

– У дадзены момант Уладзімір Някляеў з’яўляецца ганаровым старшынём беларускага ПЭН-клуба, раней быў старшынём. Гэта асоба вельмі вядомая ў Польшчы. Вядомы як паэт, пераклады яго твораў добра знаёмыя польскі чытачам. Шматлікія сустрэчы з чытачамі ва многіх польскіх гарадах, шматлікія візіты ў польскі ПЭН-клуб. Апошні раз быў у нас у лістападзе, прэзентаваў сваю кнігу "Паланэз", выдадзены ў трохмоўным выданні – па-беларуску, і ў тлумачэннях на польскую і літоўскую. Адначасова Някляеў вядомы ў Польшчы як перакладчык польскамоўных паэтаў Вялікага княства Літоўскага на беларускую. А таксама з’яўляецца нашым калегай, сябрам у міжнародным руху ПЭН. Абараняем тыя правы і абараняем тую асобу, якая ў дадзеным выпадку стала ўвасабленнем ахвяр беззаконня на вуліцах Мінска.

Гутарку поўнасцю слухайце ў прыкладзеным аўдыёфайле.

Гутарыла Валянціна Лаеўская, Радыё Рацыя.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя Фота nike.org.pl