|
|
Беларускія мэляманы прыяжджаюць у Беласток, знаёмяцца з горадам, а пазьней наведваюць опэру.
“Візы за квіткі” – так называецца акцыя, ініцыятарам якой выступіла Падляская опэра й філярмонія ў Беластоку. Яна ладзіцца разам з турустычнымі агенцтвамі ў Беластоку ды Беларусі. Беларускія мэляманы прыяжджаюць у Беласток, знаёмяцца з горадам, а пазьней наведваюць опэру. Але аказваецца, што некаторыя прадпрымальныя беларусы карыстаюцца магчымасьцю атрымаць візу, купіўшы квіток, але пазьней на канцэрт не ідуць. На адным з буйнейшых базараў у Беластоку ў беларусаў можна купіць білеты ў опэру.
Рэпартаж падрыхтавала Ганна Пятроўска
Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё