|
|
„Жыццё ў маіх вачах” – так называецца мастацкі конкурс, у якім удзельнічалі падапечныя майстар-класаў працатэрапіі з цэлага Падляшша. Падвядзенне вынікаў і выстава конкурсных працаў адбыліся ў Доме культуры ў Міхалове.
Кожны ўдзельнік атрымаў дыплом і невялікі падарунак ад арганізатараў мерапрыемства - госпісу імя прарока Іллі ў Новай Волі. Па словах айца Яраслава Шчэрбача з Новай Волі, пераможцамі былі ўсе ўдзельнікі конкурса.
- Так сталася, што ў падобных конкурсах няма першага, другога і трэцяга месца. Усе ўдзельнікі конкурса вельмі важныя, кожны, па магчымасці, атрымлівае падарунак.
На выставу карцін у Міхалова прыехалі ўдзельнікі конкурса з майстар-класаў працатэрапіі з Гайнаўкі, Монек, Беластоку і Новай Волі. Працы ўсіх лаўрэатаў можа аглядаць у мясцовым Доме культуры.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.