Аляксандр Мілінкевіч: Такія дзеянні абсалютна беззаконныя
Даволі нечаканымі называе дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасці 19-га снежня лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіча.
Ад гэтага шмат траціць найперш Беларусь - адзначае палітык, з якім гутарыць Яна Запольская:
РР.: - Наколькі дзеянні ўлады, тое, як адбываўся разгон акцыі, працяг гэтых арыштаў сёння. Ці для Вас гэта было прадказальна ці ўсё ж нечакана?
А.М.: - Хутчэй нечакана, бо я ведаю, што для Беларусі важна развіццё з Еўрапейскім Саюзам і для ўлады таксама - мадэрнізацыя эканомікі, фінансавая падтрымка, падтрымка інвестыцый усё гэта настолькі важна і безумоўна, такія дзеянні ўлады абсалютна беззаконныя. Я думаю, што можа нават яны замарожваюць гэтыя адносіны і траціць і Беларусі, і ўлада. Думаю для рэжыму вельмі важна час ад часу паказваць, хто тут гаспадар. Дзевяць гадзінаў яны казалі, што хацелі, тэледэбаты пасля, разгул дэмакратыі і трэба паказаць, што нічога не змянілася ў сістэме ўлады, вертыкалі для грамадзянаў. Мяркую, што гэта такая псіхалагічная аснова. Асабіста я вельмі сумую, бо ўлада змагаецца за свае самазахаванне, уплывы, а Беларусь траціць на гэтым і таму да, для мяне гэта было не вельмі чакана. Наша галоўная задача зараз, бараніць тых людзей, якія сядзяць.
РР.: - Некаторыя ацэньваюць такія дзеянні ўлады, як слабасць Аляксандра Лукашэнкі і пацверджанне таго, што ён прайграў гэтыя выбары...
А.М.: - Моцная ўлада ніколі не рэпрэсуе, калі ўлада нават не дэмакратычная, а самаупэўненая, то яна такога не робіць. Мяркую, што гэта можа мець такую падставу. Мне цяжка казаць сёння, якія працэнты рэальныя былі, я думаю, што праз некаторы час будуць і сацыялагічныя даследванні тых сацыёлагаў, якім я давяраю. Гэта ўсё ж такі навука, але ўлада мае ўсё меншую падтрымку і на гэтую з'яву шмат прычынаў.
Гутарка цалкам у прыкладзеным аўдыёфайле.
Гутарыла Яна Запольская, Радыё Рацыя.