|
|
Тры дні і дзевяць тэатральных калектываў. Такім будзе сёлета ў горадзе над Бугам міжнародны фестываль асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях”. Ён пройдзе з 10 па 12 траўня і збярэ ўдзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі.
Акрамя таго плануецца правядзенне майстар-класаў для актораў і рэжысёраў. "У гэтым годзе мы канцэнтруем больш увагу не на прагляднай частцы, а на навучальнай," - адзначыла каардынатарка праграмы “Непратаптаны шлях” у Беларусі Ірына Трацюк.
- Праграма будзе крыху іншай, чым была ў мінулым годзе. Па-першае, у фестывалі будзе прымаць удзел толькі 9 тэатральных калектываў. Уся фестывальная праграма будзе складаць некалькі гадзінаў. У мінулым годзе мы цэлы дзень глядзелі спектаклі ў Цэнтры моладзевай творчасці. У гэтым годзе нас актыўна будзе прымаць такая пляцоўка, як Тэатр драмы і музыкі.
Як адзначыла Ірына Трацюк, у гэтым годзе ў арганізацыі фестывалю задзейнічана больш за 40 валанцёраў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота mts.by