Дзеці малююць Чарнобыль

Дзеці малююць Чарнобыль


Берасцейскі незалежны тэатр “Крылы Халопа” абвясціў конкурс на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны Чарнобылю. Выстава адбудзецца ў інтэрнэце, каб кожны змог пабачыць тое, што намалявалі дзеці. Чаму была абраная такая тэма, расказвае арганізатар Сяргей Гайко:

- Для дзіцячага конкурсу ў нас ёсць мала часу. Галоўнае – было жаданне высветліць, якія ўвогуле асацыяцыі нараджаюцца ў дзяцей са словам Чарнобыль. Зразумела, што яны ведаюць няшмат, улічваючы ўзрост. Але Чарнобыль, відавочна, прайшоўся па іхным жыцці. Што засталося ў іхных галовах - мы не ведаем і таму хочам гэта высветліць.

Дасылаць работы можна да 25-га красавіка. Калі няма магчымасці даслаць малюнак, арганізатары самі прыедуць і зробяць яго фота.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота pridvinje.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя