“Роднае слова” прагучала ў Бельску Падляшскім

“Роднае слова” прагучала ў Бельску Падляшскім


У Бельску Падляшскім прайшоў фінал дэкламатарскага конкурса “Роднае слова”. Вучні з пачатковых школаў і гімназій, якія перамаглі ў раённых этапах, сёння з’ехаліся ў Бельскі дом культуры. Як адзначыў вучань з Непублічнай пачатковай школы імя Кірыла і Мефодзія з Беластока Якуб Наумюк, да такіх конкурсаў ён заўсёды падыходзіць сур'ёзна.

- Для мяне яны вельмі важныя, бо можна атрымаць выдатныя ўзнагароды, і кожны можа паказаць, як ён добра чытае вершы. Я расказаў верш “Як Цімох абедаў” пра хлопчыка, які шмат еў.

Вучні з пачатковых школ і гімназій, якія вывучаюць беларускую мову, спаборнічалі ў трох катэгорыях: дзеці з прадшколляў, класаў 1-3, 4-6 ды гімназій.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота
  • Фота 1/3
  • Фота 2/3
  • Фота 3/3

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя