Першыя суды адбыліся

Першыя суды адбыліся


Ехала дадому з рэстарацыі, выцягнулі з машыны, паклалі на зямлю... Прыехаў у Менск да сына, пачаў размаўляць па-беларуску на вакзале – абвінавацілі ў масавых беспарадках, – у розных судах Менску увесь панядзелак ішлі працэсы над затрыманымі, аднак дакладнага спісу няма ні ў адным з аддзяленнеў міліцыі. Большасць абвінавачаных атрымліваюць адміністрацыйныя арышты, астатнія – вялікія грашовыя штрафы, а назіраць за адкрытымі па законе судовымі працэсамі не дазволілі нават бацькам затрыманых.

Пры спробе паразмаўляць з адным затрыманых супрацоўнікі міліцыі выдалілі з будынку суда і Барыса Гарэцкага, які займаўся падрыхтоўкай матэрыялу. Судовы канвеер працягнецца таксама і ў аўторак – па інфармацыі бацькоў затрыманых толькі ў турме на Акрэсціна гэтай ноччу знаходзілася каля 100 чалавек, яшчэ прыкладна столькі – правялі мінулую ноч у аўтазаках, пасля чаго былі адвезеныя ў Жодзінскае СІЗА.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя Фота: www.svaboda.org