|
|
Конкурс краязнаўчых артыкулаў “Рэха 1863-га” на сайце “Рэха Берасцейшчыны”
Берасцейская культурна-асветніцкая ініцыятыва “Грунт” пачынае конкурс артыкулаў для сайта “Рэха Берасцейшчыны”.
Працы мусяць быць прысвечаныя паўстанню 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, кажа арганізатар конкурсу кіраўнік ініцыятывы “Грунт” Віктар Клімус з Берасця:
- Конкурс ладзіцца ў межах нашай грамадскай кампаніі “Шляхамі касінераў”. Увесь гэты 2013 год мы плануем розным чынам ушаноўваць памяць тых людзей, якія змагаліся за волю Бацькаўшчыны, пра сутнасці змагаіся за незалежнасць нашай краіны. Я лічу, што трэба ведаць не толькі агульна, што такое паўстанне было, але трэба таксама памятаць кожную мясціну, бой, чалавека, якія звязаны са змаганнем за нашую незалежнасць.
Конкурс будзе цягнуцца 3 месяцы. Пераможцы змогуць выйграць майкі з выявай Кастуся Каліноўска. Аўтары ўсіх апублікаваных на сайце прац будуць узнагароджаны сувенірамі і памятнымі падарункамі.
Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце