|
|
Міра Лукша: У цяжкі час Георгій Валкавыцкі правёў “Ніву” праз “рыфы”
Белавежа развітваецца з Георгіем Валкавыцкім – пісьменнікам-эрудытам, заснавальнікам тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва” і літаратурнага абяднання “Белавежа”. Георгій Валкавыцкі застанецца ў нашай памяці назаўсёды, кажа Міра Лукша, якая працавала пад з Георгіем Валкавыцкага ў “Ніве”.
Міра Лукша: Калі я першы раз з’явілася ў рэдакцыі, гэта быў высокі мужчына, пушчанскі чалавек, тады яшчэ досыць малады. Тады яму было гадоў 50, ён быў больш-менш у тым жа ўзросце, што і я цяпер. На той момант ён быў адным са старэйшых журналістаў. Ён спакойна сеў, тады ён ужо моцна хварэў, у яго былі праблемы з нагамі, яму цяжка было хадзіць, ён сядзеў і штосьці рабіў. Усе графічныя рэчы ён рабіў сам, асабіста рысаваў. Першы нумар з’явіўся ў 1954 годзе, яшчэ нулявы, ён разрысаваў макет на “Трыбуне люду”, ён яшчэ трымаў той макет у хаце, у сваім вялікім архіве, дзе было мноства лістоў беларусаў з Захаду і Усходу, адусюль. Усе пісалі ў “Ніву”, якая шмат чаго друкавала, што не магло друкавацца ў Беларусі ці ў польскіх часопісах. У такі цяжкі час ён правёў “Ніву” праз “рыфы”, якая заўсёды была незалежнай. Друкаваліся тэксты асобаў, якія не маглі друкавацца ў іншых часопісах. Заўсёды можна было зайсці ў “Ніву”, прыходзілі людзі, у чым Валкавыцкага і вінавацілі, што пускае розных дзіўных асобаў у рэдакцыю. Ён заўсёды быў сумленным, бо кожны, хто трапляў у “Ніву”, сакратарка ці журналіст, кожны мог развівацца.
РР: Вядома, што ягоная жонка, спадарыня Вера таксама пісала.
Міра Лукша: Яна пісала, была адной з цікавых асобаў, з якімі я пазнаёмілася ў беларускім асяроддзі. Прыгожая жанчына, у якую ён закахаўся, у якую быў таксама закаханы іншы хлопец з нашай рэдакцыі, больш нясмелы за Валкавыцкага. Але не ён прымаў яе на працу, аддаваў прыярытэт хлопам, мужчынам. Працуючы журналістам бывае, што не начуеш дома, увесь час у дарозе, а ў жанчын з’яўляюцца дзеці і г.д. Калі прымаў дзяўчат, то яны пачыналі працаваць не як журналісткі, а як карэктары, іх прымаў дырэктар выдавецтва. Мяне прыняў калі мне было ўжо здаецца 30 гадоў. Пасля 20-ці гадоў прызнаўся, што быў вельмі рады і задаволены маёй працавітасцю. Ён вельмі любіў паэтаў, выхоўваў нас без націску, не адчувалася моцнай рукі, прымусу. Чалавек адуваў сябе свабодным, думаю, што так, як у ніводным часопісе ў Беластоку, сапраўды можна было развівацца. Дзякуючы перш за ўсё Валкавыцкаму і Яновічу, мяне “Ніва” і “Белавежа” выхавалі нават больш за дом. Настаўнікі былі маімі бацькамі, якія стварылі мяне такой, якая я ёсць. Гэтак могуць сказаць усе нашыя “белавежцы”, пачынаючы ад Віктара Шведа, скончваючы нашым наймалодшым пакаленнем.
РР: Што было характэрным для Валкавыцкага?
Міра Лукша: Чым старэйшым ён быў, тым больш цікавейшым. У апошнія гады ён запусціў бародку, насіў доўгія срэбныя валасы, як вялікі паэт і сатырык. Ён вельмі цяжка хварэў. Такое ўражанне быццам памерла адна з самых блізкіх асобаў, адыйшоў, яго няма. Нейкі час мы думалі, што ён будзе жыць сто гадоў, як прадказвала цыганка. У гэтыя апошнія месяцы, калі памерлі чатыры “Ніўскія” асобы, Белавежанка з “Белавежы”, Алена Анішэўская, Сакрат Яновіч, Мікола Лукьянюк наш паэт-карэспандэнт. Мы не ўсведамлялі, што яны старыя, не адчувалася розніцы паміж пакаленнямі.
РР: Што з “Нівы” Валкавыцкага застаецца ў цяперашняй “Ніве”?
Міра Лукша: Я думаю, што дух, дух застаецца.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя