Да вайны хадзіў цягнік Стоўпцы-Парыж!

Да вайны хадзіў цягнік Стоўпцы-Парыж!


Мы пабывалі ў Музэі гісторыі беларускай чыгункі й даведаліся шмат цікавостак.

Няшмат хто ведае, што ў Менску ёсьць Музэй гісторыі беларускай чыгункі. Месьціцца ён на вуліцы Чкалава, у Палацы чыгуначнікаў, працуе ад 8 да 17 гадзіны зь перапынкам на абед ад 12 да 13. Уваход у музэй вольны.

Нядаўна Беларуская чыгунка адзначыла сваё 150-годзьдзе. Дырэктар музэя Ўладзімер Шоба апавядае перадгісторыю зьяўленьня ў Беларусі чыгуначнага транспарту.

Уладзімер Шоба кажа, што да рэвалюцыі на тэрыторыі Беларусі ўжо было збудавана 4000 кілямэтраў чыгункі. А ўсяго цяпер маем 5500. То бок, за царскім часам чыгункі набудавалі амаль утрая больш, чым за савецкім.

Прыгадваем са спадаром Уладзімерам слаўны час, калі са Стоўпцаў можна было наўпроста даехаць цягніком да Парыжу!

За савецкім часам на чыгунцы працавала шмат жанчын, прычым – на самых чорных працах. Пасьля вайны аднавіць чыгунку было справай стратэгічнай – хоць разваленая яна была неймаверна…

Карыстаючыся выпадкам, пытаюся ў спадара Ўладзімера: ці праўда, што чыгуначнікі заўжды былі асаблівай кастай.

Арцём Багданаў, Менск

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё