|
|
Ці пройдзе агульнакраёвы фэст экскурсаводаў у Гародні, застаецца невядомым. Традыцыйна ён праводзіцца ў міжнародны дзень помнікаў ды мясцінаў, 18 красавіка. У фэсце прымаюць удзел на правах валантарыяту шматлікія экскурсаводы ды гісторыкі. У Гародні, як у адзіным абласным цэнтры, летась фэст не быў санкцыянаваны ўладамі. Кажа гісторык і экскурсавод Таццяна Касатая.
- Я не ведаю, што адбудзецца. У мяне ёсць надзея, што Гародня на гэты раз будзе зноў-такі лідарам, зноў-такі мы правядзем эксурсіі. Але чамусьці большасць і экскурсаводаў, і гісторыкаў вельмі скептычна настроеныя. Кажуць, нават калі адразу яны не дазволяць, а перанакіруюць у нейкую іншую інстанцыю (я кажу пра гарвыканкам), то ў любым выпадку мы не зможам правесці, бо засталося паўтары тыдні да фэста.
Летась экскурсійны фэст быў сарваны ўладамі, якія з дапамогаю міліцыянтаў абыходзілі кватэры экскурсаводаў і папярэджвалі тых пра забарону праводзіць дармовыя экскурсіі напярэдадні фэста. Сёлета беларускі камітэт ICOMOSдаслаў у Гарадзенскі гарвыканкам уведамленне пра фэст. Адказу пакуль няма.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота t-styl.info