Офіс экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча быў заблакаваны супрацоўнікамі міліцыі з самай раніцы. Апошні раз на тыя, хто знаходзіўся ў офісе, выйшлі на сувязь прыкладна дзве гадзіны таму.
Аб гэтым Рацыі паведаміў намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч:
– Міліцыя, якая трымала аблогу перайшла да больш актыўных дзеянняў, яны пагражалі выламаць дзверы і чакалі абсталявання для выломвання дзвярэй. Там знаходзілася 3 чалавекі, сярод іх: Сасноў Мікіта і Дыянаў Вячаслаў і таксама нехта трэці - дакладна не памятаю прозвішча.
Сам экс-кандыдат Алесь Міхалевіч быў затрыманы ў 4.30 раніцы. На дадзены момант яго месца-знаходжанне невядомае – распавядае прэс-сакратар Таццяна Карэніна:
- Яго затрымалі дома ў асабістай кватэры, пры тым іншых асобаў, што побач былі - іх не краналі, узялі толькі Алеся. Зламалі пры гэтым дзверы.. Пра яго лёс нічога невядома. Жонка Алеся падала заяву ў міліцыю, каб даведацца месцазнаходжання яе мужа.
Алесь Міхалевіч быў адным з удзельнікаў акцыі пратэсту на Плошчы Незалежнасці 19 снежня супраць фальсіфікацыі выбараў.
Мяркуецца, што на дадзены момант экс-кандыдат можа знаходзіцца ў КДБ, бо супрацоўнікі менавіта гэтай структуры яго арыштоўвалі.