Выстава народных касцюмаў беларусаў Падляшша ў Студзіводах

Дарафей Фіёнік


Мужчынскія касцюмы, жаночыя кашулі, фартушкі – у Музеі Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах адкрылася выстава аўтэнтычных народных касцюмаў беларусаў Падляшша. Паводле дырэктара музея Дарафея Фіёніка, у калекцыі ёсць арыгінальныя касцюмы і дакладныя копіі:

- Дзякуючы гэтым копіям, арыгінальныя касцюмы не загінуць. А нават калі загінуць, то мы мае дакладныя копіі. Гэта касцюмы з Плёскаў, Відава, Аўгустова. Яны ў адзіным экземпляры ва ўсім свеце. Няма больш такой сарочкі ці сарафана, бо майстэрства рук жанчыны, якая жыла 100-150 гадоў таму, непаўторнае.

Выстава народных касцюмаў беларусаў Падляшша з’яўляецца пачаткам міжнароднага палеска-падляшскага фестывалю веснавога фальклору “Там по маёвуй росі”. Фестываль сёлета адбываецца дзясяты раз.

Наталля Герасімюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя