Выстава “Арт-дэбют” адкрылася ў Берасці

Выстава “Арт-дэбют” адкрылася ў Берасці


“Арт-дэбют” – выстава дзіцячых праектаў пад такой назвай адкрылася ў берасцейскім Музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў. На ей прадстаўлена 50 працаў амаль 30-і навучэнцаў з Цэнтра дадатковай адукацыі для дзяцей і моладзі Берасця. Адна з арганізатарак выставы Юлія Лясунь адзначае, што кожная праца асаблівая:

– Гэта індывідуальныя мастацкія праекты, не толькі творчыя работы. Менавіта такая выстава праходзіць упершыню. У нас многа выстаў, мерапрыемстваў, на якіх дзеці выстаўляюць свае творчыя работы. Нам захацелася зрабіць такую выставу, у якой бы прымалі ўдзел менавіта тыя дзеці, якія у выставах удзельнічалі ўжо не адзін раз.

Паводле арганізатараў, выстава – гэта новая прыступка творчасці адораных дзяцей, якія раней перамагалі ў творчых конкурсах. “Арт-дэбют” працягне сваю працу да 5-га траўня.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя