Выстава Андрэя Вераб’ёва ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”

Выстава Андрэя Вераб’ёва ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”


Выстава Андрэя Вераб’ёва – беларускага скульптара з Магілёва - адкрылася ў гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”. Аўтар вядомага ў краіне “Шклоўскага гурка” кажа, што хоча стварыць адметны помнік для Магілёва. Творчасць скульптара скіравана ў двух тэматычных кірунках:

- Тэмы аўтапартрэта і кахання выбралі мяне. Не я іх абраў. Усё жыццё гэтыя тэмы са мной і я іх рэалізую. Прыходзяць усё новыя ідэі. Ну, а тэма аўтапартрэта – гэта не толькі і не столькі я, колькі менавіта роздум пра жыццё кожнага. Пра непаўторнасць кожнага. Пра бег жыцця кожнага чалавека. Я спадзяюся, што будзе такі дыялог паміж маімі працамі і гледачом.

Экспанаты выставы – з розных матэрыялаў. Андрэй Вераб’ёў спадзяецца, што гледачы ў ягоных скульптурных аўтапартрэтах пабачаць і сябе. Выставу можам пабачыць цягам двух тыдняў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя