“Дотык да Менску” для невідушчых

“Дотык да Менску” для невідушчых


У Менску стартаваў унікальны для Беларусі праект “Дотык да Менску”. Гэта экскурсіі па горадзе для невідушчых а таксама людзей са слабым зрокам. Па словах каардынатара параекта экскурсавода-перакладчыка Людмілы Скрадаль, у рамах праекта плануецца зрабіць самую сапраўдную паўнавартасную экскурсію для людзей, якія не могуць убачыць сваімі вачыма характэрныя будынкі горада. А паколькі невідушчыя бачаць рукамі, то ў правядзенні экскурсіі дапамогуць створаныя адмыслова для праекта барэльефы і макеты.

Пра падрабязнасці праекта распавядае каардынатар, экскурсавод-перакладчык Людмілы Скрадаль:

- Ідэя праекта заключаецца ў тым, каб даць магчымасць людзям, якія не бачаць тыя архітэктурныя помнікі, якія ёсць у нашым горадзе. Даецца магчымасць дакрануцца і зразумець, якія яны прыгожыя. Каб гэта адбылося ў межах экскурсіі, нам патрэбны нейкі матэрыял. І мы селі, падумалі і вырашылі, што гэта павінны быць 3D макеты.

Першы старт праекта запланаваны на 8 красавіка бягучага года. Падрыхтаваная абмысловая фокус-група, якая будзе знаёміцца з прадстаўленнымі макетамі, ацэньваючы плюсы і мінусы праекта. Пазнаёміцца з макетамі можна на старонцы mivia.by

Вольга Чарных, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя