А. Рамашэўская: Наш журналіст быў побач Някляева...
Госцем эфіру Рацыі была дырэктар тэлеканала "Белсат" Агнешка Рамашэўская-Гузы. Журналісты "Белсата" здымалі падзеі на плошчы 19 снежня 2010 года ў Мінску.
– Першае здарэнне збіцця нашага журналіста мела месца падчас затрымання групы Уладзіміра Няклаева. Падчас нападу людзей у цывільным на групу Някляева наш журналіст здымаў усё на відэа, яму вырвалі камеру, а самога кінулі на зямлю. Пасля знішчэння апаратуры наш журналіст узяў чарговую камеру і працягваў здымаць ужо падчас дэманстрацыі. І ўжо тады яму адабралі камеру, а самога пабілі. Ведаю, што яго не затрымалі, бо з ім уначы гутарыў шэф інфармацыі "Белсат". Тымчасам былі затрыманы трое іншых журналістаў, нашых супрацоўнікаў, між іншымі, шэф нашай моўнай рэдакцыі Зміцер Саўка. Па нашай інфармацыі, яны цяпер знаходзяцца на Акрэсціна ў Мінску. Шукаем спосаб дапамагчы ім і стараемся адсачыць далейшы ход падзеяў, звязаных з іх затрыманнем...
Уся гутарка з Агнешкай Рамашэўскай-Гузы ў прыкладзеных аўдыёфайлах.
Гутарыў Уладзь Грынеўскі, Радыё Рацыя.