У Ракаве робяць радзівілаўскія келіхі

У Ракаве робяць радзівілаўскія келіхі


Васіль Рубцоў адраджае традыцыі Налібоцкай гуты

Васіль Рубцоў – майстар па шклу, які, здаецца, можа намаляваць на шклянцы ўсё, што заўгодна. У ягоным арсэнале і Радзівілаўскі герб на шыкоўных келіхах, і рыбкі ды зайцы на звычайных чарках – бо замаўляюць і такое. Спадар Васіль паставіў на мэце ў ваколіцах Налібокаў аднавіць колішняе майстэрства радзівілаўскіх гутаў – і, здаецца, гэтай мэты дасягнуў.

У нашай гутарцы спадар Васіль распавёў пра сваю творчасьць, сустрэчы з самімі Радзівіламі і традыцыі беларускіх гутаў.

Арцём Багданаў, Менск

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё