Берасцейскі пісьменнік Лявон Валасюк прэзентаваў новую кнігу


“Вяртанне берасцейскай стралы” – прэзентацыя гэтай кнігі адбылася ў горадзе над Бугам. Яе аўтарам з'яўляецца берасцейскі мастак, літаратар Лявон Валасюк. Імпрэза прайшла ў Берасцейскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы.

Лявон Валасюк адзначыў, што найперш сустрэча ставіць мэту папулярызацыі беларускага слова:

- Найперш гэта сустрэча з чытачамі, гэта прапаганда беларускай мовы і літаратуры. І па-трэцяе, калі нешта новае выходзіць, з твораў і кніг, трэба даносіць да людзей, да чытачоў, да аматараў літаратуры. Гэтая кніга – гэта найперш вяртанне да гістарычнай памяці. У кожным творы – там два раманы і аповесць – я звяртаюся да гісторыі нашага краю.

"Кожны чалавек павінен ведаць, дзе ён жыве, дзе ён нарадзіўся, хто і што на гэтай зямлі зрабіў," - дадаў Лявон Валасюк. Са словаў літаратара, "берасцейская страла" сімвалізуе найперш вяртанне да гістарычнай памяці Берасцейшчыны. "І калі нехта нейкім чынам развальнае гэтую памяць, то страла помсціць яму," - падагульніў аўтар.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота lit-bel.org

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя, Берасце