|
|
"Залатую літару" сёлета атрымаў філосаф і эсэіст Валянцін Акудовіч. Перамогу яму прынесла яго "Кніга пра нішто". Прэмію ўручыў яе заснавальнік, пісьменнік і выдавец, Адам Глобус.
Нагадаем, што ў змаганні за галоўны літаратурны прыз у беларускай прозе, прэмію імя Ежы Гедройца, Валянцін Акудовіч не ўдзельнічаў, пагадзіўшыся быць сябрам журы.
На "Залатую літару" таксама прэтэндавалі кнігі наступных аўтараў:
Уладзімір Арлоў - “Пакуль ляціць страла”
Алесь Бяляцкі - “Асвечаныя беларушчынай”
Сяргей Календа - “Кантынентальны сняданак”
Наста Манцэвіч - “Птушкі”.
Фота Алены Казловай
Крыніца: Прэсавая служба СБП