П. Панцыліуш: Гэта была падрыхтаваная правакацыя

П. Панцыліуш: Гэта была падрыхтаваная правакацыя


Госцем эфіру Рацыі быў польскі еўрадэпутат Павал Панцыліуш, які назіраў за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі ад імя місіі АБСЕ.

Павал Панцыліуш: Па вяртанні з выбарчай камісі, дзе вельмі хутка былі палічаны галасы, а насамрэч нам толькі аб’явілі вынікі падліку, бо мы не бачылі картаў, не бачылі працэсу падліку, я прыбыў у гатэль, а побач адбывалася маніфестацыя, спачатку мірная. Нават калі выбівалі дзверы ў выбаркаме, міліцыя магла спакойна адціснуць людзей ад дзвярэй, і на гэтым маніфестацыя заканчвалася. Далей пачыналіся прамовы кандыдатаў. Праз пэўны момант людзі нават пачалі разыходзіцца, але міліцыя, АМАПаўцы і спецназ пачалі біць дэманстрантаў. Білі ўсіх, нават тых, хто і блізка ля дзвярэй не быў. Тымчасам тыя, хто выбівалі дзьверы, было відавочна, што гэта не выпадковыя людзі, як казалі журналісты, што былі побач, частка з нападаючых былі абуты ў вайсковыя боты і зусім не выглядалі студэнтамі, якія прымалі ўдзел у дэманстрацыі. Таму не магу аспрэчыць, што гэта была падрыхтаваная правакацыя, якая запусціла ў рух вельмі вострыя дзеянні з боку спецслужбаў. У натоўпе з’яўляліся людзі, якія рабілі відэазапісы партатыўнымі камерамі, а пасля спакойна праходзілі праз кардоны міліцыі.

РР: Ці на Вашу думку выбары ў Беларусі можна прызнаць дэмакратычнымі?

– Наколькі яшчэ раней нехта меў сумневы, нават пры падліку галасоў, якія далёка адыходзілі ад дэмактарычных стандартаў, то вечаровыя падзеі нават самым паблажлівым назіральнікам паказалі, што нельга іх прызнаць дэмакратычнымі. Думаю, што будзе вельмі крытычная ацэнка гэтых выбараў.

Поўная гутарка ў прыкладзеным аўдыёфайле.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя