У Гародні - дыктоўка на Дзень Волі

У Гародні - дыктоўка на Дзень Волі


Каля двухсот удзельнікаў агульнанацыянальнай дыктоўкі ледзь умясціла зала па вуліцы Будзёнага 48А ў Гародні. Гэта шостая ўжо дыктоўка, якая дэманструе салідарнасць прыхільнікаў мовы. Сёлета яна была прымеркавана да 150-й гадавіны нацыянальна-вызвольнага паўстання. Таму ў якасці тэкста для дыктоўкі быў выбраны “Ліст з-пад шыбеніцы” аўтарства Кастуся Каліноўскага. Тэкст прачытаў літаратурны крытык, прафесар Аляксей Пяткевіч. На пачатку, ён адзначыў, што імя Кастуся Каліноўскага паміж беларусамі найбольш шаноўнае.

- Мы багацейшыя на многа за іншых, таму што маем гэтую магутную, гераічную постаць. Маем чалавека, які ўзначаліў паўстанне супраць Расіі, змагаючыся за нацыянальную незалежнасць Беларусі, ставячы перад сабой высокародныя, прыгожыя мэты. І за гэта ён аддаў жыццё.

Заслужаны настаўнік, Алесь Белакоз, які меўся чытаць дыктоўку, па стану здароўя не здолеў прыехаць. Пад час арганізацыі і правядзення мерапрыемства была праведзена таксама рэкламная акцыя беларускіх незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Сярод іх: газеты “Ніва” і Беларускага Радыё Рацыя.

* * *

VI Агульнацыянальная дыктоўка адбылася ў Гародні. Яна праходзіла ў адзіным магчымым месцы дзе няма патрэбы на дазвол ад уладаў - на вуліцы Будзёнага, 48а. На дыктоўцы людзі розных узростаў, ад паважных гадамі да моладзі і нават школьнікаў.

У якасці тэкста выбраны «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага. Чытаць павінен быў вядомы настаўнік з Гудзевіч Алесь Белакоз, але па стану здароўя ён не прыехаў, і таму дыктоўку чытаў прафесар Аляксей Пяткевіч з Гарадзенскага ўніверсітэта. Колькасць людзей перавысіла сотню чалавек.

Фота
  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя