Карціны Ў. Хадаровіча ў Варшаве

Карціны Ў. Хадаровіча ў Варшаве


На вэрнісаж прыйшло нямала гасьцей, якія захапляліся творчасьцю мастака.

У Культурным цэнтры Беларусі пры амбасадзе ў Варшаве адкрылася выстава працаў Уладзімера Хадаровіча “Фарбы Радзімы”. Мастак працуе ў розных жанрах, але аддае перавагу нацюрмортам, у якіх прысутнічае блізкасьць да вечных каштоўнасьцяў жыцьця й традыцыйнай культуры Беларусі. Старадрукаваныя кнігі, кераміка, абразы, саматканыя рушнікі – ва ўспрыманьні мастака гэта ня простыя рэчы, а культурны слой, які спрыяе адраджэньню нацыянальнай сьвядомасьці.

Экспазыцыі Ўладзімера Хадаровіча дэманстраваліся ў Беларусі, Расеі, Летуве, Нямечыне, Францыі, а цяпер у Польшчы. На вэрнісаж, на жаль, ня змог прыбыць сам аўтар, затое прыйшло нямала гасьцей, якія захапляліся карцінамі.

Вашай увазе рэпартаж Натальлі Грышкевіч, якая распытала прысутных пра ўражаньні ад творчасьці мастака.

слухайце далучаны файл

Выстава Ўладзімера Хадаровіча будзе працаваць у Варшаве да 21 красавіка, а пазьней адправіцца ў іншыя гарады Польшчы.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё