![]() |
![]() |
Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузек асудзіў тое, як прайшлі выбары ў Беларусі і патрабуе неадкладнага спынення рэпрэсій у дачыненні да дзеячоў апазіцыі.
Бузек спасылаецца на вынікі працы назіральнікаў АБСЕ, якія не прызналі выбары дэмакратычнымі і свабоднымі, і робіць пэўныя падсумаванні.
Па словах Ежы Бузека, ёсць некаторы прагрэс у тым, як былі арганізаваныя выбары, але гэтага недастаткова. Старшыня Еўрапарламента заклікае вызваліць усіх затрыманых падчас акцыі пратэсту:
– Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна выпусціць з арышту асобы, якія там утрымоўваюцца, а перад усім незалежных кандыдатаў. Таксама важна, каб міжнароднае грамадства адсочвала развіццё сітуацыі ў Беларусі. Еўрапарламент, і, думаю, увесь Еўрасаюз прадпрыме ў гэтым пытанні дзеянні найхутчэй, як гэта магчыма. Еўрапарламент збярэцца адразу пасля Новага года і будзем вырашаць якія дзеянні прадпрымаць адносна Беларусі ў будучыні.
Сваё асуджэнне дзеянням уладаў Беларусі пры разгоне акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня выказала таксама Высокая прадстаўніца ЕС Кэтрын Эштан, прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, Еўрапейскай народная партыя, Злучаныя Штаты Амерыкі ды шэраг іншых палітыкаў і структур.