У Беластоку гукалі вясну

У Беластоку гукалі вясну


Пірожнае ў выглядзе бусловых лапаў, вогнішча, карагоды ды веснавыя песні. Студэнты беларускай філалогіі ў Беластоку правялі інсцэніроўку абрада “Гуканне вясны”. Па словах супрацоўніцы кафедры беларусістыкі Ганны Грэсь, у час сустрэчы студэнты хацелі наблізіць да беластоцкіх ліцэістаў і школьнікаў беларускія народныя абрады.

- Сутнасць свята ў тым, што мы хочам паказаць беластоцкай моладзі, якая вучыцца ў ліцэях і ў пачатковай школе, абрад “Гуканне вясны” супольна з расійскай філалогіяй, супольна з “Масленіцай”. Паказаць падабенствы, адрозненні, усе забавы, усе традыцыі і абрады, якія былі калісьці і сёння адбываюцца на нашых землях.

У час мерапрыемства былі падрыхтаваныя загадкі ды гульні, звязаныя з абрадам “Гуканне вясны”. Кожны змог таксама паспрабаваць галёпаў - традыцыйных булачак у выглядзе бусловых лапаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара

Фота
  • Фота 1/6
  • Фота 2/6
  • Фота 3/6
  • Фота 4/6
  • Фота 5/6
  • Фота 6/6

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя