|
|
Філасофская сустрэча пад такой назвай пройдзе у межах фестывалю сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка”. План знаёмства чытачоў з сучаснай думкай аўтараў з краін-суседак прадстаўляе філосаф Павел Баркоўскі:
- Прапануюцца да ўвагі філасофскія творы вядомых у Польшчы ды Еўропе аўтараў. Сярод іх Лешак Калакоўскі, па назве кнігі якога і называецца наша імпрэза “Наш вясёлы апакаліпсіс”, Юзэф Тышнер з кнігай «Мысленне паводле каштоўнасцяў» і такі сучасны брытанскі філосаф тэарэтык права, як Іржы Пржыбань.
Планавалася, што Іржы Пржыбань прачытае у час імпрэзы публічную лекцыю паводле сваёй кнігі “Дысідэнты права”. Але прафесару не далі беларускай візы. Таму лекцыю прыйшлося адмяніць.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск