“Васіль Захарка - асоба, пра якую трэба памятаць”

Васіль Захарка - асоба, пра якую трэба памятаць


"Асоба, пра якую трэба памятаць," - так кажа Сяргей Чыгрын пра Васіля Захарку. 14-га сакавіка спаўняецца 70 гадоў з дня ягонай смерці. Публіцыст прысвячае шмат увагі вывучэнню старонак жыцця і грамадскай дзейнасці свайго земляка.

- Я мінулым летам пабываў у вёсцы Дабрасельцы Зэльвенскага раёна, сустрэўся з Захаркамі, знайшоў ягоных сваякоў, далёкіх і блізкіх. Яны расказвалі цікавыя гісторыі. Адна жанчына, пляменніца Захаркі, нават запыталася: “Я мусіць не дажыву да таго дня, калі ў нашай вёсцы ці ў Зэльве будзе пастаўлены помнік Васілю Захарку.” Я паабяцаў, што яна абавязкова дажыве, і ў Зэльве, і ў Дабрасельцах будзе стаяць яму помнік!” Яна ажно заплакала пасля такіх слоў.

Васіль Захарка з 1928 па 1943 гады быў прэзідэнтам Рады БНР. Нарадзіўся на Гарадзеншчыне ў беднай сялянскай сям'і. Памёр 14-га сакавіка 1943-га года. Пахаваны Васіль Захарка ў Празе на Альшанскіх могілках.

Вадзім Батура, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wikipedia.org

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя