|
|
Фестываль “Шэнгенка” – еўрапейская літаратура па-беларуску
Літаратурныя і філасофскія зоркі Сярэдняй Еўропы ў Беларусі. Фестываль “Шэнгенка” прадстаўляе пераклады на беларускую мову аўтараў з Чэхіі, Венгрыі, Славакіі, Польшчы. Назва не патрабуе тлумачэнняў, лічыць каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!» Алена Макоўская:
- “Шэнгенка” – гэта тое, што сцірае межы. Для нас Беларусь – гэта частка літаратурнай прасторы Еўропы. Тое, што творы аўтараў з Сярэдняй Еўропы, зорак літаратуры, зорак філасофскай думкі прыйшлі ў Беларусь праз беларускаую мову, праз беларускае слова - гэта вельмі адметна.
“Шэнгенка” – першы ў нашай краіне фестываль, які прысвечаны знаёмству з думкай еўрапейскіх краін-суседзяў. Імпрэзы у межах фестывалю пройдуць у Менску цягам усяго сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.org