“Мячы Грунвальда – або дванаццаць абаронцаў караля”

“Мячы Грунвальда – або дванаццаць абаронцаў караля”


Пра гераічны час у гісторыі нашай краіны распавядаюць дзецям на Берасцейшчыне. Жабінкаўскі журналіст, пісьменнік і адначасова гісторык Анатоль Бензярук выдаў кнігу пад назваю “Мячы Грунвальда – або дванаццаць абаронцаў караля”. На думку аўтара, кніга будзе цікавая не толькі дзецям, але і дарослым.

Анатоль Бензярук патлумачыў, чаму тэмаю кнігі была абраная менавіта Грунвальдская бітва:

- Праблема і бітва пад Грунвальдам, гэта той унёсак беларусаў у гісторыю, які пакінуў глыбокі след не толькі ў нашай гісторыі, наша народу, гэта ўвогуле была агульнаеўрапейская падзея. Вельмі гучная па тых часах. З яе практычна наша гісторыя і стала на свае ногі.

"Гісторыя можа быць цікавай для людзей любога ўзросту. Яна можа навучыць таму, чаму не можа навучыць ніводная іншая навука", - падагульніў Анатоль Бензярук. З яго словаў, для чалавека важна ведаць сваё мінулае, мінулае свайго народу, каб разумець сваё месца ў гісторыі і сучаснасці.

Агульны наклад кнігі складае 2000 асобнікаў, большасць з якіх разыйшлася па бібліятэках.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя