Данута Бічэль: Такія сустрэчы мне патрэбныя для маёй душы

Данута Бічэль: Такія сустрэчы мне патрэбныя для маёй душы


Паэтка Данута Бічэль правяла творчую сустрэчу ў Лідзе. Вечарына па традыцыі праходзіла ў літаратурным філіяле Лідскага гісторыка-мастацкага музея. Хаця паэтка сама родам з вёскі Біскупцы, што на Лідчыне, але апошнімі часамі на сваёй малой радзіме бывае не так часта і, як яна сама адзначыла, менавіта такія сустрэчы натхняюць яе на далейшую літаратурную дзейнасць.

Данута Бічэль:

- Таму што, гэта мае сябры. Я думаю, калі пішу пра іх, увогуле, мне гэтая сустрэча была патрэбная для душы, для сэрца, для ўспамінаў, для майго будучага прыбыванне дома ў сваёй адзіноце.

У часе сустрэчы Данута Бічэль прэзентавала прысутным сваю апошнюю кнігу “Мост святога Францішка”, дзе яна напісала свае ўспаміны, у тым ліку і пра перыяд жыцця на Лідчыне.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя