Анатоль Брусевіч распавёў пра “Апошні дзень”

Анатоль Брусевіч распавёў пра “Апошні дзень”


Кніжка паэзіі “Апошні дзень” вядомага гарадзенскага паэта Анатоля Брусевіча была прэзентавана ў Гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”. Прыйшлі на імпрэзу аматары паэзіі, сябры. Гэта трэці зборнік паэта-дэкадэнта, ён увабраў як новыя, так і ранейшыя недрукаваныя творы.

Анатоль Брусевіч:

- Кніжка разлічана на тое, каб людзі маглі трошкі пафантазіраваць. Чалавек песіміст можа ўбачыць змрочную назву. Аптыміст скажа, што гэта апошні дзень нейкай дрэннай падзеі, магчыма, апошні дзень несвабоды, гэта шчаслівы дзень. Апошні дзень можа быць лета, восені, зімы. Гэта не значыць, што мы зараз ляжам і будзем паміраць. Канешне, не.

“Апошні дзень” – гэта як кажа паэт, спроба пэўнага падсумавання перажытага ім, як творцы. Кніга выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка”.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота Савелія Малчанава

Фота
  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя