Лявон Тарасэвіч мастацка аформіў лесвіцу ў „Захэнце”

Лявон Тарасэвіч мастацка аформіў лесвіцу ў „Захэнце”


Галоўная лесвіца Нацыянальнай галерэі мастацтва „Захэнта” ў Варшаве займела новы выгляд. Аўтарам новага дызайну, прымеркаванага да адкрыцця выставы „Бляск тканіны”, з’яўляецца адзін з самых выдатных мастакоў сучаснай Польшчы, нараджэнец Падляшша – беларус Лявон Тарасэвіч:

– Падумаў, што, па-першае, добра было б зрабіць нармальны, звычайны дыван, па-другое, каб на дыване былі матывы неба, а па-трэцяе, каб супольна працаваць з беластоцкай фабрыкай «Агнэлла», тады ёсць магчымасць увайсці ў чалавечую прастору, куды мастацтва часта не ўваходзіць. Даволі прыемнае дасведчанне.

Арт-дыван з узорам неба зроблены ў беластоцкай фабрыцы „Агнэлла”.

Лявон Тарасэвіч не ўпрершыню мастацка аформіў лесвіцу ў „Захэнце” – сем гадоў назад размаляваў яе рознакаляровымі фарбамі. Выстаўку „Бляск тканіны” і працу Тарасэвіча можна паглядзець у Варшаве яшчэ да 19 траўня.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава, фота аўтара

Фота
  • Фота 1/5
  • Фота 2/5
  • Фота 3/5
  • Фота 4/5
  • Фота 5/5

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя