|
|
У Любліне працягваецца міжнародны семінар “Культура для Усходняга партнёрства”. У сустрэчы прымаюць удзел творцы і аніматары культуры з Усходняй Еўропы і краінаў Еўразвяза. Галоўная задача семінара – стварыць праграму ІІ Кангрэса ”Культура для Усходняга партнёрства”. Напачатку кастрычніка ў Люблін прыедуць мастакі, куратары і менеджары культуры з Беларусі, Украіны, Арменні, Азербайджану, а таксама Нямеччыны, Бельгіі ды Швецыі. Яны прадставяць культурныя праекты, створаны ў рамках супрацоўніцтва краінаў Усходняга партнёрства і Еўразвяза. Адным з мерапрыемстваў, якое пройдзе тады ў Любліне будзе фестываль “Інтэграцыі”. Кажа Марыся Артэмюк з арганізацыі “Варштаты культуры”:
– Будуць прэзентацыі розных праектаў з краін Усходняга партнёрства. Гэта будуць праекты, створаныя спецыяльна, дзякуючы сустрэчам мастакоў, куратараў і менеджараў, якія тут адбудуцца. Могуць разам падумаць, які супольны праект хацелі бы прэзентаваць у Любліне восенню.
Апрача прэзентацыі інавацыйных мастацкіх праектаў, у час кангрэса пойдуць майстар-класы прысвечаныя працы над культурай па-над межамі, сустрэчы рэдактараў часопісаў, а таксама кірмаш культурных выдавецтваў.
* * *
У Любліне паказалі творчасць беларускіх сучасных мастакоў. У рамках міжнароднага семінара „Культура для Усходняга партнёрства” адбылася артыстычная праграма падрыхтаваная прадстаўнікамі незалежных культурных установаў. Сустрэча прысвечаная была бягучай сітуацыі незалежнага мастацтва на Беларусі. Як адзначыла Ганна Чыстасердава, арт-дырэктар Галерэі “Ў”, самым галоўным для творчай асобы з’яўляецца свабода.
– Для творчых людзей вельмі важная свабода, бо кожнае новае ўраджанне, якое ты атрымоўваеш, наведваючы іншыя краіны і гарады, таксама з'яўляецца імпульсам да нейкай рэфлексіі пасля.
У час сустрэчы з беларускім сучасным мастацтвам сваю дзейнасць прэзентавалі прадстаўнікі менскай Галерэі “Ў”, мастак і галоўны рэдактар партала artaktivist.com Сяргей Шабогін, а таксама Павел Касцюкевіч з выдавецтва ЛогвінаЎ. А заўтра ўдзельнікі семінара пазнаёмяцца з беларускай незалежнай музыкай. Выступяць прадстаўнікі электроннай плыні Pavel Ambiont i VJ Solar Olga.
* * *
У Любліне праходзіць міжнародны семінар “Культура для Усходняга партнёрства”. Гэта сустрэча культурных дзеячоў і мастакоў з краінаў Усходняй Еўропы і Еўразвяза.
У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі дзесяці краін, сярод якіх: Малдова, Украіна, Арменія, Швецыя і Нямеччына. У Люблін таксама прыехалі прадстаўнікі беларускага жывапісу, літаратуры і музыкі.
На працягу трох дзён удзельнікі канферэнцыі будць удзельнічаць у шматлікіх майстар-класах і дыскусіях, - кажа арганізатар семінара Рафал Казінскі:
- Нас не цікавіць вертыкальная мадэль кангрэса, гэта значыць, калі некалькіх прамоўцаў слухае трыста асобаў. Мы хочам рабіць гэта больш інтэрактыўна, каб кожны меў магчымасць выказацца. Я з беларусамі ніколі не меў праблемаў, я не аддзяляю, з Беларуссю, як з кожнай іншай краінай, яна з’яўляецца культурнай і артыстычнай краінай, для іх гэта шанец, бо апрача гэтага семінара, яшчэ будзе прэзентацыя беларускай культуры. Па вечарах будуць адбывацца канцэрты і выставы, лічу, што гэта фантастычная сустрэча.
У планах семінара дзве сустрэчы з беларускім сучасным мастацтвам. Прэзентацыя дзейнасці менскай галерэі “Ў”, а таксама сустрэчы з мастаком і рэдактарам партала ARTAKTIVIST.org Сяргеям Шабогінам, Аксанай Гайка з берасцейскага Тэатра Крылы Галоп і Паўлам Касцюкевічам з выдаўніцтва “ЛогвінаЎ”.
Заўтра ўдзельнікі семінара пазнаёмяцца з беларускай незалежнай музыкай. Выступяць прадстаўнікі электроннай плыні Pavel Ambiont i VJ Solar Olga.
* * *
“Культура для ўсходняга партнёрства” - пад такой назвай у Любліне праходзіць міжнародны семінар. На працягу трох дзён на ім будзе абмяркоўвацца пытанне культурніцкага супрацоўніцтва паміж краінамі “Усходняга партнёрства” з краінамі Еўразвяза.
У сустрэчы ўдзельнічаюць прадстаўнікі дзесяці краін, сярод якіх: Малдова, Украіна, Арменія, Швецыя і Нямеччына. Прысутнічаюць на мерапрыемстве і беларускія культурніцкія дзеячы.
Як адзначыў дырэктар кнігарні “Логвінаў” Павел Касцюкевіч, - сустрэчы ў межах “Усходняга партнёрства” даюць магчымасць навязаць культурнае супрацоўніцтва:
- Мы спадзяемся на культурнае супрацоўніцтва найперш з нашымі польскімі калегамі, з украінскімі, вось тут я іх бачу, а таксама з нашымі старымі калегамі з Малдовы. Вельмі хацелася б здзейсніць нейкі міжнародны кніжны праект. Добра нават тое, што мы знаёмімся, падыходзім адзін да аднога, размаўляем, знаходзім супольную мову, знаходзім супольныя пункты судакранання.
У межах семінара ўдзельнікі пазнаёмяцца з сучасным беларускім мастацтва, якое прадставяць асобы звязаныя з менскай галерэяй “Ў”.