|
|
Гала-канцэрт “Беларускай песні 2013” у Беластоку
Каля трохсот выканаўцаў – салісты, хоры і калектывы выступілі на гала-канцэрце юбілейнага дваццатага Фестываля “Беларуская песня”. Найлепшыя групы з Гайнаўкі, Бельска, Сямятыч, Нарвы, Гарадка, Орлі ды Чыжоў сваё майстэрства прэзентавалі ўпершыню ў Падляшскай оперы і філармоніі. Рапачаў канцэрт вядомы падяшскі калектыў “Прымакі” - “Мой Беластоцкі край”
Паводле беларускага амбасадара ў Польшчы Віктара Гайсёнка, – дзяржава найбольш актыўна супрацоўнічае з Беларускім Грамадсва-культурным таварыствам ў Беластоку, якое праводзіць фестываль “Беларуская песня” і іншыя імпрэзы. Гэта падтрымка, як фінансавая так і арганізацыйная.